3 февраля, 2026

Ткацтва з Веткаўскага раёна ўвайшло ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА – 34travel.me


Міжурадавы камітэт ЮНЕСКА уключыў ткацтва з Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы. Гэта ўжо сёмы элемент з Беларусі ў спісе.

Неглюбскае ткацтва захавала архаічныя рысы, складаную сімволіку і багацце колераў: у адным ручніку можа спалучацца да 25 адценняў, мноства слаёў і ўзораў. Сярод самых вядомых матываў вырабаў – «крывулі», «павукі» і «яблынька», якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне на працягу стагоддзяў.

Мясцовыя жыхары дагэтуль выкарыстоўваць ручнікі ў побыце і навучаюць моладзь тэхніцы ручнога ткацтва і вышыўкі, каб рамяство заставалася жывым.

Агулам на сённяшні дзень у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўжо ўваходзяць сем беларускіх элементаў:

 калядны абрад «Калядныя цары» з вёскі Семежава,

 вясновы «Юр’еўскі карагод» з вёскі Пагост,

 Будслаўскі фэст – свята ў гонар абраза Божай Маці,

 культура бортніцтва (сумесна з Польшчай),

 саломапляценне,

 выцінанка – традыцыйнае мастацтва выразання з паперы.

Убачыць неглюбскія ручнікі можна ў Веткаўскім музеі: экспазіцыя тут прысвечана стараабрадніцтву, а таксама аўтэнтычнай культуры беларускага Пасожжа-Падняпроўя.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

4 × три =

Copyright © Усе правы абаронены. | Newsphere от AF themes.