5 февраля, 2026

З закінутай сядзібы Багдановічаў зробяць буцік-гатэль – 34travel.me


Беларуская архітэктурная студыя ZROBIM architects прэзентавала новы праект – рэканструкцыю старой сядзібы Багдановічаў на Вілейцы ў вёсцы Старынкі. Сядзібу плануюць перерабіць у буцік-гатэль.  

Да XVIII на месцы сядзібы стаяў стары драўляны панскі дом на мураваным падмурку – але ён з паграбамі згарэў напрыканцы XIX стагоддзя. Новы будынак зрабілі больш надзейным: сцены ўзвялі з колатага каменя, а франтоны, вокны і куты выклалі з цэглы. Зямля у розныя часы належала графу Аляксандру Ленскаму, сям’і Тукала, а таксама роду Багдановічаў. 

Дом закінуты, але захаваўся да нашых дзён у досыць добрым стане. 

Студыя ZROBIM architects плануе выкарыстоўваць у будучым дызайне шмат натуральных матэрылаў – напрыклад, дрэва і цэглу – каб максімальна захаваць ранейшы дух сядзібы.

ZROBIM architects займаецца дызайнам і праектаваннем розных архітэктурных форм – прыватнымі дамамі, жылымі кварталамі, адміністрацыйнымі і грамадскімі будынкамі, гандлёвымі цэнтрамі. 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

16 + двенадцать =

Copyright © Усе правы абаронены. | Newsphere от AF themes.